Гісторыя – у грашовых папяровых знаках



“Папяровая каштоўнасць” – выстава папяровых грашовых знакаў канца XIX – пачатку XX стагоддзя адкрылася ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі.

На выставе прадстаўлены экспанаты з фондаў Глыбоцкага музея і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

З гісторыяй развіцця грашовай сістэмы ў рэгіёне пад час выставы знаёміў прысутных навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімір Мірончык. Найбольшую ўвагу ён звярнуў на ўнікальныя банкноты.

– Самае цікавае – гэта грашовыя адзінкі Часовага ўраду, якія былі надрукаваныя ў Злучаных Штатах Амерыкі, але якія так і не выйшлі ў абарачэнне на нашых землях. Тэкстыльпункты – гэта быў такі замяняльнік грошай, і людзі ахвотней здавалі лён, воўну, каб атрымаць тэкстыльпункты і на іх набыць некаторыя рэчы з гэтай сыравіны. У звычайнай краме разлічыцца тэкстыльпунктамі было немагчыма.

Па словах Уладзіміра Мірончыка, выстава даволі актуальная. У Беларусі абвешчана аб дэнамінацыі, якая адбудзецца ў 2016 годзе.

На выставе можна будзе пабачыць больш за сто грашовых знакаў мінуўшчыны і ўзоры новых беларускіх грошай.

Беларускае Радыё Рацыя