Гісторыя гарадзенскай рок-музыкі ў “краме Ц”



Гісторыі пра гарадзенскую рок-сцэну 80-х, 90-х, 00-х, хто быў пачынальнікам, назвы гуртоў, якія імёны варта памятаць, пра гэта гарадзенцам расказваў непасрэдны ўдзельнік падзей, музыка-барабаншчык, аўтар некаторых вядомых хітоў Юрась Грыгер.

Юры паказваў здымкі, распавядаў пра лёс музыкаў, гучала музыка з касетнага магнітафона і з дыскаў – з той калекцыі, якую музыка збіраў дзесяцігоддзямі.

Пра тое, калі распачалася гарадзенская рок-сцэна Юры Грыгер распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

– Я лічу, што ў Гародні рок з’явўся тады ж, калі і біт. А біт з’явіўся ў 60-ых. Вось ужо ў канцы 60-ых на гарадзенскай танпляцоўцы, цяпер Парк Жылібера, ужо гралі песенькі “Бітлз” і “Ролінг стоўнз” і “Энімалз” У Гародні рок з’явіўся тады, калі і паўсюль. Аляксандр Хоцім, Барыс Хоцім (Царства яму Нябеснае) . Можна згадаць Валодзю Ждадука, Юру Юкаўчука, Венедзіктава Юрыя. Вельмі шмат было. Аляксандр Лашкоўскі, хаця гэта ўжо эпоха канца 70-ых. Валодзя Жданок. 

На сустрэчу прыйшла моладзь народжаная ў 90-я гады ХХ стагоддзя. Для моладзі большасць імёнаў гучала ўпершыню.

Па словах арганізатараў спаткання сустрэча з Юрыем Грыгерам – гэта толькі пачатак цэлай серыі распоаядаў пра гарадзенскіх музыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя