Грэка-каталікі Берасця адзначылі парафіяльнае свята



У Берасцейскай грэка-каталіцкай царкве святых братоў апосталаў Пятра і Андрэя адзначылі парафіяльнае свята. Гасцямі мерапрыемства былі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў і бард Зміцер Бартосік.

Уладзімір Арлоў прэзентаваў трэцяе выданне сваіх “Імёнаў свабоды”:

— Калі прэзентуеш сваю новую кнігу ў храме заўсёды асаблівы настрой: адказнасць. Калі казаць пра мае «Імёны свабоды» дык гэтая адказнасць шматкроць большая, бо проста адчуваеш у гэтых сценах прысутнасць душах сваіх герояў.  

Агулам свята наведалі каля 60-ці асобаў з усіх куткоў вобласці. Перад публікай зайгралі менскі бард Зміцер Бартосік і пінчук Павел Ляхновіч.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара