Grodno Jazz 2015: юбілейны фестываль джазавай музыкі ў Гародні



Цягам двух дзён у Гародні можна было пачуць музыкаў з Беларусі, Польшчы, Германіі і ЗША.

У першы дзень выступілі Трыа Анджэя Ягадзінскага з Польшчы з імправізацыямі на Шапэна, лепшы трубач Еўропы Себасцьян Студніцкі (Германія) і амерыканскі квартэт Johnny Rodgers Band.

На другі дзень праграма была яшчэ больш насычаная. Гарадзенцы пачулі польскі гурт Rytmy Czasu, менскіх City of newcomers і Нэлі Дзянісаву. Завіталі да нас і госці з Усходу – ізраільскія музыкі Аляксандр Канцберг і Ганна Шпіц.

З Гародні выступілі імправізатары “Раса мечтателей” з вакальнымі і інструментальнымі кампазіцыямі і піяніст Аляксей Пятроў з імправізацыямі на музыку польскага кампазітара Кшыштафа Камеду.

Падчас фестывалю можна было набыць хэнд-мэйд з гарадзенскай “Крамы Ц”.

Беларускае Радыё Рацыя