Гурт «Амплітуда Смеласці» рыхтуе праект на словы Барадуліна і Бураўкіна



Праект пад назвай «Словы» на вершы Барадуліна і Бураўкіна музыкі плануюць выдаць у канцы 2016 года. Музыкі сярод якіх: Пётр Клюеў, Аляксандр Старажук, Уладзімір Майсюк, Павел Трыпуць да іншыя, плануюць выканаць вершы класікаў у стылі Jazz, soul, funk. Адна з песень праекту пад назвай «Яшчэ не вечар, мілая» яшчэ ў 2014 годзе была прадстаўлена Генадзю Бураўкіну і яна яму вельмі спадабалася. Для рэалізацыі праекта трэба 90 мільёнаў беларускіх рублёў.

Адным з выканаўцаў і ідэйным натхняльнікам праекта з’яўляецца музыка Петр Клюеў:

— Я, як малады прадстаўнік, бо я яшчэ малады, хачу запісаць актуальная мне і грамадству сённяшняму песні на вершы класікаў. Гэта неабходна як захаванне памяці, спадчыны літаратуры і паэзіі класікаў, апошніх фактычна народных паэтаў, якіх я яшчэ застаў у сваім маладым жыцці, ускочыў у апошні цягнік.

Для таго, каб дапамагчы праекту музыкі стварылі адмысловую пляцоўку на сайце Talaka.by, а таксама можна падтрымаць праект пад час сольных выступаў Пятра Клювева ў Менску, і розных перформансаў і мастацкіх акцый,  ў якіх удзельнічае гурт «Амплітуда Смеласці».

k1

k2

https://www.youtube.com/watch?v=Q_lJtRgQCTg

Беларускае Радыё Рацыя