Гурт „Час Лайна” адказаў BRUTTO песняй „Будзь трусам”



Малады менскі гурт „Час Лайна” прэзентуе кліп на кавер песні гурта BRUTTO „Будзь смелым”.

„Будзь трусам!..” („Час Лайна”)

Музыкі перайначылі верш Янкі Купалы „Будзь смелым” на свой лад ды запісалі песню і знялі кліп „Будзь трусам”. Кліп зняты ў стылі антыўтопіі з выкарыстаннем дэкарацый, якія ствараліся пад уплывам сюжэтаў кнігі Джорджа Оруэла „1984”.

„Час Лайна” кажа, што іх тэкст больш дасканала адлюстроўвае тое, што адбываецца ў наш час у Беларусі і вакол яе:

„На жаль, у новы год мы ўсе ўвайшлі такім жа чынам, як і выйшлі з мінулага. Нічога не змянілася, як сядзелі, так і сядзім у сваіх норах. Мы хочам, каб словы Янкі Купалы беларусы пачулі і задушылі ў сабе нясмелага трусіка. А пакуль гэтага не здарыцца – змірыся і „Будзь трусам”.

„Будзь смелым!..” (BRUTTO)

artsiadziba.by