Гурт EVTHANAZIA прадставіў сінгл „Вера Воля…”



Рэчыцкі гурт Evthanazia зняў відэа ў антуражы дызель-панку і пост-апакаліпсісу.

Найстарэйшы дэз-метал гурт Беларусі Evthanazia зняў кліп па матывах кінафраншызы „Звар’яцелы Макс”.

„Менавіта Вера і Воля калісьці дапамаглі нам выжыць, таму і з’явіўся тэкст гэтай песні пра тое, што ўсім светам кіруе Вера і Воля. Таму і вырашылі здымаць на яе кліп”, – кажа вакаліст гурта Evthanazia Віталь Баброўніч.

Рэчыцкая каманда сапраўды перажыла за 23 гады існавання ўсё, што толькі можна – некалькі разоў гурт змяняў склад і прыпыняў дзейнасць, але знаходзіў сілы, каб вярнуцца на сцэну. Песня этапная для каманды яшчэ і тым, што выйшла з эксперыментальным гучаннем. Музыкі тут скіравалі асноўную ўвагу на меладычнасць і працу з клавішнымі.

tuzin.fm