Гурт „NAVI” за беларускую мову на Еўрабачанні 2016



У гэтым годзе гурт „NAVI” мае ўнікальны шанец упершыню прадставіць беларускамоўную песню „Гэта Зямля” на Еўрабачанні 2016 у Швецыі.

navi_eurovision-1

22 студзеня ў прамым эфіры пачнецца нацыянальны адбор на Еўрабачанне 2016.

Пасля выступу ўсіх 10-ці выканаўцаў цягам 30-ці хвілін будзе адбывацца народнае глядацкае галасаванне, якое і вызначыць аднаго пераможцу.

eda0kF0uIu0

Гурт „NAVI” выступае пад нумарам 6, таму, каб прагаласаваць за яго, трэба будзе:

патэлефанаваць на нумар 8-810-101-05-06 ці даслаць SMS на нумар 2883 з тэкстам „06”. Падрабязная інфа пра галасаванне тут.

artsiadziba.by