Гурт “РЭХА” зайграе рэп у стылі 50 Cent



Таямніцу новага праекту  беларускага гурта “РЭХА” часткова раскрыў акардыяніст гурта Віктар Паўлючэня  падчас мінулага  канцэрта ў Варшаве.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дапамагаць у праекце будзе новая салістка Марына Вярэніч, якая нядаўна пачала выступаць разам з гуртом.

– Будзем выконваць рэп. Спадзяюся, што ўсё атрымаецца,  будзем працаваць, старацца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Саліст гурта Андрусь Такінданг таксама паабяцаў, што ў хуткім часе ў гурце з’явіцца болей папсовых песень:

– Мы мэтанакіравана спрабуем сябе ў папулярных жанрах. Сапраўды, будуць у нас і больш папсовыя песні, і з рэпам будуць песні. Аб’ект нашай творчасці – гэта чалавек, ягоная душа. І мы неяк спрабуем гэта ўвасобіць. Таму што нельга пафасна пра чалавека спяваць, бо ўсе мы розныя – і кульгаем, і перамагаем. Таму нашы песні іранічныя, трохі з усмешкай.

Наступны канцэрт гурта “РЭХА” адбудзецца ў Вроцлаве 18-га чэрвеня.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара