Гурт«Labolatorium pieśni»: Беларускія песні будзяць нашы сэрцы



Беларускія народныя творы ўвойдуць ў склад новага альбому польскага гурту «Labolatorium pieśni». Некаторыя з іх спявачкі прэзентавалі на сваім канцэрце ў Варшаве, які сабраў не меней за 500 чалавек. З беларускімі песнямі дзяўчаты пазнаёміліся на мінулагоднім канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» у Гданьску і з таго часу не растаюцца з імі на сваіх канцэртах.

Кажуць салісткі гурту «Labolatorium pieśni»:

— Гэта песні, якія абуджаюць нашы сэрцы і спяваючы якія мы адчуваем, што гэта дзесьці у нашай крыві. Яны маюць у сабе такую файную першабытнасць і натуральнасць, што часта калі мы іх спяваем людзі падыходзяць і кажуць: «Ваў, якое гэта было дзікае і сапраўднае». І ў гэтым таксама ёсць вялікая моц: у гэтым натуральным традыцыйным спеве хаваецца вялікая ачышчальная моц, абаяльнасць, а таксама жаноцкасць. Мы выпраменьваем нашу жаночую  музычную энэргію і спадзяемся, што заражаем ёю публіку.

 

Свой першы альбом спявачкі плануюць выдаць у траўні гэтага году. А наступны канцэрт гурту можна будзе паслухаць у Кракаве 5 сакавіка.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара