І літаратура, і музыка – школьнікам



Некалькі цікавых сустрэч у пятніцу, 29 студзеня, правялі на Слонімшчыне літаратар, краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын і вядомы бард і журналіст Зміцер Бартосік.

Гэта іх не першыя творчыя сустрэчы са школьнікамі і настаўнікамі на слонімскай зямлі. Госці заўсёды цікава распавядаюць пра гісторыю беларускай зямлі, пра яе знакамітых людзей. Асабліва дзяцей і настаўнікаў цікавяць тэмы пра ўкрадзеныя за многія стагоддзі і вывезеныя беларускія скарбы, у тым ліку Крыж Еўфрасінні Полацкай, шахматную дошку Льва Сапегі, Жыровіцкае Евангелле і сотні іншых беларускіх скарбаў, а таксама лёсы знакамітых беларусаў.

У Сянькоўшчынскай сярэдняй школе, вучні і настаўнікі прызналіся, што яны ўпершыню ўжывую пачулі барда, які спявае песні на беларускай мове.

Падобныя сустрэчы на Слонімшчыне і ў суседніх з ёю раёнах з творчымі людзьмі Беларусі будуць ладзіцца і надалей.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара