Ігар Адасік пакажа землякам макеты беларускіх замкаў



У суботу, 20 мая, у Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага пройдзе Ноч музеяў. Галоўнай падзеяй сёлетняй Ночы музеяў у Слоніме будзе выстава макетаў замкаў Беларусі Ігара Адасіка з Гародні. І хоць сам мастак з сям’ёй жыве ў абласным цэнтры – родам ён са Слоніма. Тут прайшло яго маленства, тут скончыў школу, тут жывуць яго бацькі і родны брат. Таму сваіх землякоў Ігар Адасік з радасцю і ўпершыню пазнаёміць з уласным цудоўным захапленнем. Выстава адбудзецца пад агульнай назвай “Невычэрпная крыніца таленту”.

Падчас Ночы музеяў слонімцы ўбачаць і яшчэ некалькі выставаў. Гэта выставы “Бывай, мільянер”, “Ад патэфона да айфона” і выстава экзатычных жывёл. 

Беларускае Радыё Рацыя