Імгненні з жыцця Полацка ад Кірыла Смалякова



Полацк з даўніх часоў славіўся сваімі фотавыставамі. Гэтую традыцыю заклаў вядомы полацкі фотамайстра Эрнст Цецярэўскі, аўтар некалькіх фотаальбомаў пра Полацак. Не губляе сувязь з Полацкам і іншы вядомы беларускі фатограф – Сяргей Плыткевіч, які ў юнацтве вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме, захаваў любой да горада і перыядычна ладзіць у Полацку свае фотапаказы.

І вось майстрам вырасла змена. У Полацкай мастацкай галерэі адкрылася выстава навапалачаніна Кірыла Смалякова. Аўтар скончыў курсы дакументальнай фатаграфіі Валійскага ўніверсітэта. Персанальныя выставы Кірылы праходзілі ў гарадах Кардыф (Уэльс) і ў Парыжы.

Выстава, што адкрылася ў сценах полацкай галерэі, з’яўляецца дэбютнай для беларускіх гледачоў. На фотаздымках аўтар адлюстраваў імгненні з жыцця Полацка і полацкай галерэі, у якой зараз працуе.

Выстава будзе працаваць да 8 жніўня.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя