Інстытут беларускай гісторыі і культуры адзначыў пяцігоддзе дзейнасці



Беларускія чыноўнікі пазбягаюць рэгістрацыі патрыятычных грамадскіх арганізацый. Таму грамадскі “Інстытут беларускай гісторыі і культуры” зарэгістраваўся ў Латвіі. Днямі “Інстытут” у адной са сталічных рэстарацый сціпла адзначыў пяцігоддзе дзейнасці.

Распавядае навуковы сакратар “Інстытута” — прафесар Анатоль Тарас:

— Дай бы Бог кожнаму, каб за пяць гадоў зрабілі столькі. Мы ўсюды паслядоўна праводзім нацыянальны падыход. Для нас на першым плане галоўная каштоўнасць — інтарэсы Беларусі. На гэтыя інтарэсы мы глядзім не з гледзішча таго, за які кошт нехта там прадае нам нафту, але на інтарэсы менавіта народа, як супольнасці, а гэта не адно і тое ж. 

На рахунку грамадскага “Інстытута беларускай гісторыі і культуры”, які ня мае дзяржаўнага фінансавання, каля паўтары сотні выданых кніг, дзясятак зладжаных канферэнцый, і ўсё за прыватныя грошы. Галоўны падыход – выключна беларускі пункт гледжання на падзеі мінулага.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара