Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук пачаў курсы беларускай мовы



Дасканаласці няма межаў. Нават беларускамоўныя пацягнуліся на курсы беларускай мовы, якія распачаў днямі Інстытут мовазнаўства імя Якуба коласа Акадэміі навук Беларусі.

Гаворыць дырэктар Інстытута Ігар Капылоў.  

— Цікавасць да беларускай мовы ёсць: канфесійная сфера, асабліва, што тычыцца каталіцкай канфесіі дзе пашыраецца яе выкарыстанне, сфера інтэрнэту, сёння ў бізнесе выкарыстоўваецца беларуская мова і радуе тое, што моладзь таксама цягнецца да беларускай мовы. Мы вырашылі прапанаваць  навукова-асветніцкія курсы на базе акадэмічнага інстытута, гэта такога плана адзіныя курсы ў нашай краіне і даць магчымасць слухачам пазнаёміцца з тымі даследаваннямі ў галіне мовазнаўства, якія праводзяцца ў нашай установе.

Курсы штосераду ўвечары можа бясплатна наведваць кожны жадаючы. Заняткі складаюцца з лекцыі і з практычнай практыкі. Наперадзе заняткі па этыцы зваротаў сярод беларусаў і іншыя. Па заканчэнні курсаў кожнаму іх пастаяннаму слухачу будзе выдадзены адмысловы сертыфікат.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск