Ірына Багдановіч прэзентавала ў Лідзе свой зборнік “Залатая горка”



Пісьменніца і даследчыца беларускай літаратуры  прэзентавала ў Лідзе свой новы зборнік “Залатая горка”.

DSCF5912

Творчая сустрэча адбылася ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы па запрашэнні сяброў літаратурнага аб’яднання “Суквецце”. Па словах аўтаркі, ёй асабліва прыемна прадставіць свае новыя творы менавіта перад землякамі ў горадзе, у якім яна нарадзілася:

– Першая прэзентацыя маёй новай кнігі адбылася менавіта ў Лідзе, у горадзе, дзе я нарадзілася. Гэта родная зямля, родныя нябёсы, якія трымаюць  вежы Лідскага замку. Вельмі радасна, што з гэтай кніжкай – лепшым набыткам маёй душы, таго, пра што думала, што пісалася апошнія гады, я прыехала сюды.

У аб’ёмісты зборнік Ірыны Багдановіч “Залатая горка”, які выйшаў у серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў „Кнігарня пісьменніка”, увайшлі новыя вершы і пераклады, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і маладаследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара