Ірына Новік перамагла ў конкурсе “Памяць народа”



Гарадзенская журналістка Ірына Новік стала пераможцай конкурсу,  што ладзіўся Беларускім архівам вуснай гісторыі сумесна з моладзевай грамадскай арганізацыяй “Гісторыка”. Удзельнікам было прапанавана зрабіць размову з сваякамі альбо знаёмымі, што былі сведкамі цікавых гістарычных падзей. Сваю працу Ірына зрабіла, знаходзячыся ў камандзіроўцы ў Слоніме.

https://www.youtube.com/watch?v=GrzOvyKr6VQ

Пра свайго героя, з якім была зроблена цікавая размова, Ірына распавядае Беларускаму Радыё Рацыя:

– Уласна кажучы, гэты герой – проста ўнікальны сведка часу. Яму зараз больш за 80 год. Ён успомніў і пачатак вайны, і тое, як быў быт арганізаваны. Ён з вялікай павагай ставіцца да гісторыі сваёй сям’і, да гісторыі свайго краю. Ён нават выдаў кнігу, якая называецца “Мой край”, пра гісторыю сваёй сям’і.

Агулам на конкурс было даслана 20 працаў з усёй Беларусі, а пераможцу вызначала эксперная група.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота t-styl.info