Какарэка: Для беларускіх збіральнікаў настаў складаны час



Для беларускіх аматараў даўніны і збіральнікаў насталі вельмі складаныя часы – лічыць старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства Віктар Какарэка. Любы збіральнік манетаў і прадметаў даўніны,  старэйшых за 120 гадоў, можа патрапіць пад Указ №485 кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які выйшаў у свет напрыканцы снежня і пачаў дзейнічаць у пачатку красавіка.

kak1

Чым пагражае пастанова кіраўніка Беларусі, Віктар Какарэка тлумачыць слухачам нашага радыё :

– Указам забаронена купля, продаж, абмен і дарэнне любога археалагічнага артэфакта, якому больш за 120 гадоў. Панятак “археалагічны артэфакт” вельмі расплывісты. Археолагам ён, магчыма, і зразумелы, астатнім – нявельмі.  І калі збіральнік хоча абмяняць ці прадаць артэфакт, які мае для яго каштоўнасць і якому больш за 120 гадоў, то дзесьці ён ужо парушае гэты ўказ.  

Па словах Віктара Какарэкі, беларускія законатворцы, што пісалі гэты ўказ, і археолагі, не ўлічылі прапановы звычайных збіральнікаў. Віктар Какарэка кажа, што на людзей, якія ходзяць па палетках з металашукальнікам, згодна з гэтым указам ужо пачалі заводзіць справы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня