Калі з’явіўся гарадзенскі рок?



Першыя гарадзенскія рок-гурты з’явіліся ў горадзе, як і на Захадзе, у 60-ыя гады ХХ стагоддзя.

Пра тое, як ствараўся гарадзенскі рок, што паўплывала на яго кірункі і адметныя рысы, пра найбольш вядомых аўтараў і выканаўцаў ды, канешне, пра тое, з чаго ўсё пачыналася, распавядаў на гістарычным аўторку колішні бубнар гарадзенскага гурта „Контур” Юры Грыгер.

–  У 60-ыя гады ў Гародні на танцавальнай пляцоўцы ўжо выконвалі песні такіх гуртоў, як Beatles, Rolling Stones, Beach Boys, Creedence Clearwater Revival і г.д. Таму хлопцы маглі выконваць, і пры гэтым выконваць прафесійна. Насамрэч не было сорамна. Напрыклад, 1969 год. Я тады быў у першым класе, са старэйшым падыйшоў да танцавальнай пляцоўкі і пачуў Creedence Clearwater Revival на кружэлцы. І гэту ж песню я пачуў на гарадзенскай пляцоўцы. Падумаў спачатку, што гэта запіс гурта Creedence Clearwater Revival , а аказалася, што гэта так нашыя гарадзенскія спявалі.

Наступнай сустрэчай у пачатку верасня будзе сустрэча з гісторыкамі, і яна будзе прысвечана стагоддзю абароны Гарадзенскай крэпасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня