Каляднае чарадзейства „Млыну”



Традыцыйна напярэдні калядных і навагодніх святаў у менскім павільёне НВЦ «Белэкспа» праходзіць выстава-кірмаш “Млын”. Сёлетні “Млын” аб’яднаў больш за 500 майстроў, якія стваралі ў павільёне «Белэкспа» адчуванне навагодняга чарадзейства і каляднага цуду.

«Млын» праходзіць не ўпершыню, і, здавалася б, наўрад ці можа чымсьці здзівіць. Але нават тыя майстры, якія ўдзельнічаюць у ёй з году ў год, мяняюць свой асартымент. Шмат на выставе і пачаткоўцаў.

На цяперашнім «Млын» з першых секунд адчуваецца набліжэнне Новага году. Тут і ёлачныя цацкі, і шмат розных навагодніх сувеніраў.

Але, бадай, галоўная адметнасць “Млыну” – традыцыйныя беларускія рамёствы: ганчарства, кавальства, ткацтва і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік