Калядная выстава Валянціны Шобы



Гарадзенская мастачка Валянціна Шоба распачала сваёй выставаў менскія калядныя культурныя мерапрыемствы. Выстава адкрылся ў Доме-музеі Ваньковічаў.

DSCN0001

Валянціна Шоба нарадзілася ў Мазыры. Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў, аддзяленне графікі. Жыве і працуе ў Гродне. З 1985 удзельнічае ў шматлікіх выставах, якія праходзілі не толькі ў гарадах роднай Беларусі , але і ў Польшчы, Італіі (Фівіцыян, Рым), Францыі (Жэнева, Лімож).

25 лістапада 2015 года падчас правядзення мастацкай выставы Art Capital, якая адбывалася ў выставачным комплексе “Гран Пале” ў Парыжы, беларускаму павільёну была прысуджана прэстыжная ўзнагарода. Мастачка Валянціна Шоба прыняла ўдзел у выставе Art Capital у рамках беларускага павільёна ў “Гран Пале”. Прысуджэнне прэміі Тэйлара беларускай мастачцы адбылося ўпершыню.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік