Камбэк ад гурта „Верасень”



Вяртанне на сцэну папулярнага гурта “Верасень” адбылося. У чэрвені лідарка гурта Вольга Акуліч паведаміла журналістам, што яе музыкі, якія выязджалі працаваць за мяжу, вярнуліся ў Беларусь, і “Вераснь” зноў пачынае канцэртную дзейнасць.

Першы канцэрт адноўленага гурта адбыўся 13 ліпеня ў менскім бары „Doodah King”.

– Канцэрт атрымаўся выдатна, нават нягледзячы на тое, што ў Менску была жудасная залева і што канцэрт пачынаў у 22.00. Я думала, ну ўсё, пасля такой буры ніхто да нас не прыйдзе. Але ж да нас прыйшлі і далучыліся, і весяліліся, і ўсё было выдатна. Мне здаецца, што наш камбэк адбыўся. І ўжо запланаваныя наступныя канцэрты.

Наступны канцэрт гурта “Верасень” адбудзецца ў менскім бары „Bristle” 28 ліпеня.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя