Канцэрт да 100-ых угодкаў Фрэнка Сінатры ў Гародні



У Гародні 24 лістапада адбыўся канцэрт, прысвечаны 100-ым угодкам з дня нараджэння знакамітага амерыканскага спевака Фрэнка Сінатры.

Пётр Ракуць, Надзя Іванова, іншыя салісты Гарадзенскай абласной філармоні выконвалі вядомыя хіты славутага спевака ў суправаджэнні аркестра пад кіраваннем дырыжора Барыса Мягкова. Шматлікая публіка атрымала сапраўднае задавальненне ад „вечных” кампазіцый – „My Way”, „Strangers in the Night”, „New York, New York” ды іншых.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя