Канцэрт Стаса Пачобута ў Гародні



У невялічкім памяшканні гарадзенскага «Андэграўнду» адбыўся выступ Стаса Пачобута, вакаліста легендарнай гарадзенскай панк-фармацыі Deviation.

Стас гэтым разам выступаў як анарха-бард пад гітару і губны гармонік. Апошні выступ музыкі адбыўся ў Гародні 2 гады таму без ўсялякіх праблем у самым цэнтры горада. Аднак гэтым разам ўладальніцы кавярні не спадабалася песня «Твой бацька- фашыст» і яна вырвала у Стаса мікрафон і вырубіла святло ў кавярні, дзе адбываўся канцэрт. Аднак выступ працягнуўся пад запаленыя знічы гарадзенцаў. Апроч Стаса Пачобута у «Андэграундзе» выступілі музыкі з піцерскага гурта «Брыгадзір», якія ехалі ў еўрапейскі тур.

Стас Пачобут пракаментаваў свой выступ:

— Дом нічым не змяніўся: як вырубалі святло некалі, так і будуць вырубаць і цяпер. Частка людзей баіцца, а частка замест мозгу маюць тэлевізар, але шмат моладзі і шмат людзей, у якіх воля і свабода ў галаве.

Алег Жукаў, вакаліста гурта «Брыгадзір»:

— У прынцыпе мы ад Гародні такога чакалі, бо усім вядома, што гэта горад з багатай панк-рок традыцыяй і сённяшні канцэрт цалкам апраўдаў нашы чаканні.

Для гарадзенскага «Андэграунду» гэты канцэрт стаў хіба найбольш шматлікім за апошні год правядзення ў ім выступаў розных музыкаў. На імпрэзу завіталі каля ста гарадзенцаў.

Беларускае Радыё Рацыя