Карціну з краявідам Палесся прадалі за 940 тыс. злотых



940 тыс. злотых заплаціў ананімы пакупнік за карціну «Заход сонца на балотах» аўтарства вядомага польскага мастака Юзэфа Хэлмоньскага. Гэты твор амаль 80 гадоў лічылі згубленым, але нядаўна яго знайшлі ў Нямеччыне і выставілі на аўкцыён.

Карціна была намалявана ў 1900 годзе пасля падарожжа Хэлмоньскага на Палессе. На ёй намалявана пойма ракі Стыр над водамі якой ўзвышаецца стог сена, а на ім — бусел.

uid_6ee943d76718d0bfebc56f93465b09f11449485503136_width_633_play_0_pos_0_gs_0_height_355

У тым жа 1900 годзе карціну купіў вядомы доктар неўролаг  Самуэль Гольдфлам, які памёр у 1932 годзе перадаўшы сваю калекцыю разам з гэтай карцінай у спадчыну Габрэйскаму інстытуту ў Іерусаліме.

Напрыканцы 40-х гадоў кіраўніцтва Інстытута прадало карціну прыватнаму калекцыянеру пасля чаго яе след згубіўся.

uid_d61e5341be113ae22683f4318baa749e1448798697195_width_633_play_0_pos_0_gs_0_height_355

Палатно «усплыла» нядаўна ў Нямеччыне, адкуль яго прывезлі ў Польшчу і выставілі на продаж у Аўкцыённым доме «Agra-Art». 6 снежня прайшоў аўкцыён. Пачатковая цана — 700 тыс. злотых была перавышана амаль на 250 тыс злотых. Цяпер карціна зноў будзе аздобай прыватнай калекцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле TVP Info