Карціны Алега Елізарава вярнуліся ў Полацак



У полацкай Мастацкай галерэі адкрылася выстава, на якой прадстаўлены работы двух мастакоў, двух сяброў, якіх звязала вучоба ў мастацкай ВНУ, творчая пазіцыя і погляды на мастацтва і жыццё. Сяргей Чарцілін прадставіў серыю сваіх пейзажных работ. Разам з уласнай экспазіцыяй Сяргей прывёз у Полацк 26 работ свайго сябра Алега Елізарава (1969 – 2010), якія ўжо пяць гадоў захоўваюцца ў яго майстэрні пасля смерці мастака. Алега Елізарава добра памятаюць у Полацку. Ён пачынаў свой творчы і выкладчыцкі шлях у Полацкай дзіцячай мастацкай школе. Сёння ён вядомы як стваральнік унікальнага «белага» стылю ў жывапісу і заснавальнік творчага аб’яднання «Белы круг».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік