Касцюшка на „Мова Нанова” ў Берасці



Пра Тадэвуша Касцюшку – на берасцейскіх моўных курсах.

Пра ролю вайсковага і палітычнага дзеяча Польшчы, Беларусі, Літвы і ЗША ў фармаванні гістарычнай свядомасці, у тым ліку беларусаў, распавёў краязнаўца з Жабінкі Анатоль Бензярук. Гісторык падкрэсліў, што трэба папулярызаваць асобаў, які зрабілі значны ўнёсак у беларускую гісторыю:

– Актуальны, бо на самой справе не хапае герояў. У Беларусі кожная асоба, якая пакінула глыбокі след, павінна ўспрымацца, як свая, яна патрэбна. Чаму мы павінны аддаваць яго Літве, Злучаным Штатам Амерыкі ці Польшчы? Давайце разумець, што ён таксама беларус, ён сам пра гэта казаў, праўда называў сябе ліцьвінам. У тыя часы ліцьвін быў тым, каго мы цяпер называем беларусам.

Для таго, каб наведаць наступныя курсы „Мова Нанова” ў Берасці, дастаткова сачыць за афішамі ў сацыяльных сетках. Мерапрыемствы адбываюцца традыцыйна па аўторках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце