Казімір Малевіч – “Бітва неграў у цёмнай пячоры”



Другі малюнак выяўлены пад карцінай “Чорны квадрат” Казіміра Малевіча, якая экспануецца ў Траццякоўскай галерэі.

Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на навуковага супрацоўніцу аддзела навуковай экспертызы галерэі Кацярыну Вароніну. Яна кажа, што раней было вядома пра другі малюнак, які ляжыць пад “квадратам”. Цяпер спецыялісты высветлілі, што такіх малюнкі — два.

“Першапачатковы малюнак — гэта кубафутурыстычная кампазіцыя, а той, які ляжыць пад “Чорным квадратам”, колер якога вы бачыце ў расколінах фарбы, — гэта протосупрэматычная кампазіцыя”, — распавяла Вароніна.

Акрамя гэтага аўтары даследавання распавялі, што яны амаль расшыфравалі надпіс на “Чорным квадраце”, які лічаць аўтарскім.

Музейшчыкі мяркуюць, што фраза гучыць як “Бітва неграў у цёмнай пячоры”. Яна адсылае да палатна, напісанага ў 1882 годзе французскім пісьменнікам Альфонсам Але, пад назвай “Бітва неграў у цёмнай пячоры глыбокай ноччу”, паведамляе БелТА.

Чорны квадрат

Сёлета “Чорнаму квадрату” спаўняецца 100 гадоў. Юбілей гэтай эпахальнай працы Траццякоўская галерэя адзначыла выставай “Пад знакам Малевіча”.

Фота: greatpeople.su