“Хэштэг Ансамбль” з “Вышаградскімі песнямі” выступіў у Менску



Канцэрт “Вышаградскія песні” з нагоды старшынства Польшчы ў Вышаградскай групе адбыўся ў філармоніі ў Менску. У выкананні “Хэштэг Ансамбля” прагучалі імправізацыі на творы класічных кампазітараў Польшчы, Венгрыі, Славакіі і Чэхіі.

Гаворыць Алена Здобнікава – эксперт Польскага інстытута ў Менску:

– Выканаўцамі канцэрта з’яўляюцца польскія маладыя музыканты, якія ствараюць “Хэштэг Ансамбль”. Праграма ўвогуле называецца „Вышаградскія песні”. З гэтай праграмай калектыў выступаў і ў Будапешце, таксама ў межах абрання Польшчы старшынства ў Вышаградскай групе. А таксама ў Польшчы з гэтай жа нагоды ў музеі польскіх габрэяў. Так што Менск – гэта чарговы этап гэтага канцэртнага тура „Вышаградскія песні”, з якім калектыў выступае апошні час.

“Хэштэг Ансамбль”, які прыехаў у Менск з Варшавы, шырока выкарыстоўвае электронныя інструменты, што дазваляе музыкам граць класіку нестандартна.

#эскиз_2.cdr

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя