ХХІІ Агляд непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі



У Гайнаўцы падвялі вынікі і адкрылі выставу прац ХХІІ Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі. Сёлета, на выставе можна было пабачыць працы 27 непрафесійных мастакоў: жывапіс, скульптуру, малюнак ды іншыя мастацкія тэхнікі.

DSC_3170

“Гэты агляд дапамагае мне абіраць адпаведны напрамак у маіх мастацкіх пошуках,” – сцвярджае лепшы жывапісец ХХІІ Агляд непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі Славамір Рыбак:

 – Людзі з камісіі гавораць, што майстэрства паляпшаецца. Я так усё і рабіў, каб маляваць лепей. Шмат чым цікаўлюся, многа вучуся. І такія сустрэчы на конкурсах таксама шмат даюць.

Агляд непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі арганізуецца Гайнаўскім домам культуры. Там таксама, да 20 студзеня 2016 года, будзе працавыць выстава.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя