Хрысціна Лялько правяла творчую сустрэчу ў Лідзе



У цэнтральнай лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла творая сустрэча з пісьменніцай-зямлячкай – Хрысцінай Лялько. Літаратарка, якая нарадзілася шэсць дзясяткаў гадоў таму ў вёсцы Хадзюкі Лідскага раёна наведала Ліду з нагоды свайго юбілею.

DSCF5433

Па словах літаратаркі сустрэчы на радзіме заўсёды для яе праходзяць у цёплай і душэўнай абстаноўцы:

– Заўсёды паездкі на Радзіму для мяне шчасце, заўсёды радасць таму, што Радзіма прыцягвае як магніт, дзе б ні быў, у самых прыгожых мясцінах, а ўсё роўна сніцца родная хата, родны падворак, родныя бярозы. Калі землякі запрашаюць, для мяне гэта самая дарагая сустрэча і самыя дарагія запрашэнні. Заўсёды з радасцю сюды прыязджаю.

Падчас творчай сустрэчы Хрысціна Аляксееўна таксама прэзентавала жыхарам Ліды свой новы зборнік “Адвячорак” і пераклады, якія былі напісаны цягам апошніх гадоў, а таксама хрысціянскія перыядычныя выданні, галоўным рэдактарам якіх яна з’яўляецца.

Беларускае Радыё Рацыя