Хто па нацыянальнасці быў Казімір Малевіч?



Хто па нацыянальнасці быў сусветна вядомы мастак Казімір Малевіч?

2016-11-19_kauniarovicz_taras1

Як мінімум тры нацыі прэтэндуюць на генія жывапісу. Беларускі пункт гледжання прагучаў на сталічнай прэзентацыі двух чарговых выданняў з кніжнай серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”. Гаворыць выдавец, куратар серыі Анатоль Тарас:

– У Цэнтры сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя двух чарговых кніг з серыі “100  выдатных дзеячаў беларускай культуры”, якія напісала былы прафесар беларускай Акадэміі мастацтваў Леніна Міронава. Першая кніга – гэта „Казімір Малевіч” – сусветна вядомы мастак з Капыльшчыны. Я лічу яго беларускім мастаком. Зразумела, што калі чалавек сусветна вядомы, то шмат хто хоча падцягнуць яго да сябе. Другая кніжка – гэта “Мікалай Селяшчук. Добры чараўнік з Беларусі”.

Кніжная серыя мае кішэнны фармат. Невялікі аб’ём тэкстаў і даходлівая мова, якой яны напісаныя, разлічаныя на самую шырокую аўдыторыю тых беларусаў, хто цікавіцца айчыннай культурай.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск