Кінапраект „Неруш” абвясціў кастынг



Мерапрыемства адбудзецца 11 чэрвеня. Сюжэт фэнтэзійнага фільма пабудаваны на аснове беларускай міфалогіі і паданняў.

Каманда праекта запрашае да ўдзела як прафесіянальных актораў так і аматараў, якія жадаюць паспрабаваць свае сілы. „Наш праект адкрыты для ўсіх энтузіястаў, актыўных творчых людзей”:

— Прынамсі на ролі, тых персанажаў, якіх мы будзем здымаць у гэтым сезоне, бо праект доўгатэрміновы і расцягнецца на дастаткова доўгі час. Зараз мы будзем выбіраць людзей для бліжэйшага плана здымкаў. Пройдзе кастынг, нам патрэбныя людзі, аматары, якія захочуць паўдзельнічаць у праекце.

Кастынг пройдзе ў суботу 11-га чэрвеня па адрасе Праспект Незалежнасці, 168-2, з 13:00 па 19:00. На прагляд можа прыйсці кожны ахвотны папярэдне зарэгістраваўшыся на старонцы праекта ў інтэрнэце.

Здымкі „Неруша” пачнуцца ўлетку 2016-га году. Завяршэнне вытворчасці фільма мае адбыцца ўлетку 2017 г.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя