Класік нефігуратыўнага жывапісу адзначыў сваё 90-годдзе выставамі



Віцебскі мастак-авангардыст, жывы беларускі класік нефігуратыўнага выяўленчага мастацтва, Аляксандр Салаўёў сваё 90-годдзе адзначыў персанальнай выставай у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. Выстава аб’яднала жывапіс, графіку і сцэнаграфію мастака. Прадстаўленыя творы рэтраспектыўна дэманстравалі творчы шлях мастака: яго разуменне і пошукі сэнсу жыцця і мастацкай творчасці, розныя этапы яго творчай дзейнасці.

_1dscn0593

Большасць карцін Салаўёва не маюць арыгінальнай назвы, яны названыя проста «Кампазіцыя», але за гэтым безаблічным тэрмінам крыецца разнастайнасць бязмежных мастацкіх ідэяў аўтара.

s_14666286

s_14680638

І вось выстава Аляксандра Салаўёва, сфармаваная з прац, якія знаходзяцца ў калекцыях музеяў Полацка і Віцебска, адкрылася ў Полацкай карціннай галерэі.

Беларускае Радыё Рацыя