Клуб народных майстроў “Суквецце” з Бярозы



Вырабы ўдзельнікаў народнага клуба народных майстроў “Суквецце” – з’яўляюцца візітоўкай Бярозаўскага раёна. Іх можна ўбачыць і набыць на выставе, якая праходзіць у Бярозаўскім дзіцяча-юнацкім спартова-эстэтычным цэнтры. Вырабы высокаякасныя і па-мастацку прыгожыя. Зацікаўленасць імі пашырацца, гаворыць намеснік дырэктара цэнтра па вучэбна-выхаваўчай працы Жана Ліпская:

– Мы ездзім не толькі ў Бярозе, але гэта таксама і раён, і вобласць, і далёка замежамі, і мы частыя госці і на “Дажынках” – і на рэспубліканскіх, і на абласных. Нашя майстры кожны год ездзяць на “Славянскі базар”, і гэта фестываль “Ружанская брама”, і гэта фестваль “Спораўскія жарты”. У Польшчы – гэта Люблін, Седліцы, гэта Ягелонскі кірмаш.

IMG_2812

На выставе можна набыць або заказаць вырабы з саломы, дрэва, лазы, выцінанкі і шмат яшчэ чаго карыснага і таго, што ўпрыгожыць жыллё і зробіць яго ўтульным.

Беларускае Радыё Рацыя