Кнігу “Насыпаць горы” прэзентавалі ў Берасці



Журналістка Малгажата Шайнэт са сваёй кнігай “Насыпаць горы” завітала ў Берасце.

7

“Гэтая кніга пра рэгіён і пра людзей, якія жыуць тут сёння і жылі раней. Я думаю, што няма лепшага месца для прэзентацыі гэтай кнігі, чым Берасце, чым Палессе.”, – зазначае дырэктар Польскага інстытута ў Менску:

– Мы бачым зацікаўленне да сваёй гісторыі, яно расце і я вельмі ўсцешаны, што мы можам прэзентаваць гэтую кнігу, у якой шмат інфармацыі пра сучаснасць і гісторыю Палесся.

Пэўны ўплыў на літаратурную творчасць Малгажаты Шайнэт мела постаць журналіста Рышарда Капусцінскага. Нараджэнец Пінска збіраўся, але так і не паспеў напісаць кнігу пра Палессе. Падрабязней пра кнігу кажа аўтарка:

– Пасля яго смерці я адчула, што абавязана заняцца гэтай тэмай. Спадарыня Аліцыя Капусцінска – ўдава Рышарда Капусцінскага, якая дала мне разнастайныя кантакты, таксама вельмі хацела, каб яе напісала.

“Самыя добрыя ўраджанні, шмат даведаліся, гэта кніга будзе дазваліць пазнаваць Палессе далей і шырэй”, – зазначылі наведнікі прэзентацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце