Кнігу пра мястэчка Лунна прэзентавалі ў Гародні



Краязнаўца і калекцыянер Лявон Карповіч на гарадзенскай пляцоўцы „Цэнтр гарадскога жыцця прадставіў сваю працу “Маё мястэчка Лунна-Воля”.

karp1

Прэзентацыя, на якую завітала некалькі дзясяткаў жыхароў Гародні, была адметная вялікай колькасцю здымкаў, большасць з якіх прадстаўлена ў кнізе.

Для каго пісалася кніга, распавядае Лявон Карповіч:

– Мая мара – каб кніга стала дапаможнікам для дзяцей у школе. У кожнай школе займаюцца краязнаўствам, калі не на ўроках, то на факультатыўных занятках. Вось я і хацеў, каб для дзяцей была крынічка, куды можна зазірнуць і знайсці патрэбную тэму.

Павел Мажэйка:

– Серыяй “Краязнаўцы Беларусі”  мы хочам крыху разварушыць, абудзіць, нават вярнуць да жыцця краязнаўчы рух  найперш Гарадзеншчыны. Ён быў вельмі моцны ў пачатку 90-х.

Упершыню кніга была прэзентавана ў Лунне 2 ліпеня 2016 года. Тады мясцовыя ўлады забаранілі рабіць прэзентацыю ў мясцовай бібліятэцы. На гарадзенскую сустрэчу, што адбылася ў межах “Тыдня беларускага мыслення”,  завітала амаль два дзясяткі  гарадзенцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня