„Кніжны пікнік” у гарадзенскім Новым замку



„Кніжны пікнік у яблыневым садзе” – так назвалі сваю імпрэзу каля сцен гарадзенскага Новага замка прадстаўнікі абласной бібліятэкі імя Карскага.

pik41

Менавіта пад старымі яблынямі, што былі пасаджаны некалькі дзясяцігоддзяў таму, гарадзенцы маглі абмяняцца кнігамі, пачытаць часопісы і паглядзець старыя фотаздымкі.

Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў таксама сабраліся на майстар-клас па танцах:

– Вельмі патрэбныя, вельмі файна, што яны нарэшце пачаліся, шкада што не атрымалася зладзіць раней. Будзе вельмі файна, калі больш гарадзенцаў ці проста гасцей горада далучыцца да беларускай культуры ды проста будуць гэта выкарыстоўваць у сваім звычайным, штодзённым жыцці.

– Моладзь вывучае нашы традыцыі, нашу культуру і вучыцца шанаваць нашу спадчыну – гэта дае магчымасць па-іншаму праводзіць свой вольны час, тым больш, што гэта нядзеля.

– Любое мерапрыемства звязанае з кнігамі, з тым, каб павысіць чытаемасць сярод звычайных гарадзенцаў – гэта карыснае мерапрыемства.

Мерапрыемства стала адной з першых такіх ініцыятываў гарадзенскіх бібліятэкараў. Такім чынам яны хочуць прыцягнуць чытача да кнігі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Відэа belsat.eu