“Кола” – трэці студыйны альбом Ilo&friends



Чарговы альбом гурта – гэта, з аднаго боку, вынік стабільнасці, а з іншага – патрэба зафіксаваць музычны матэрыял.

ILO&FRIENDS_PROMO_by_Kamil

Пяць гадоў працы гурта – гэта шмат часу, і ён быў напоўнены рознымі выклікамі. Фіналам юбілейнага году (у 2015 гурт адзначаў 10-годдзе) з’яўляецца альбом “Кола”. „Ад жыцця, ад сябе не ўцячы, але асноўнае  – не ўцякаць бяздумна. Сум, страта, самота – усё гэта можна пераадолець, толькі трэба захацець. Лёгка ніколі не было і не будзе, але варта жыць так, каб быць у згодзе з сабой”… Вось асноўная думка альбома.

Альбом уключае 10 песень, прычым апошняя – гэта своеасаблівае outro і палічыць яе асобнай песняй складана. Як звычайна ў  запісе альбому прымаў удзел госць, гэтым разам з музыкамі згадзіўся папрацаваць Аляксандр Ясінскі. Дзякуючы яго адкрытасці песня «На гэтай зямлі» атрымала новае аблічча, дарэчы, песня ў такім выглядзе мела сваю прэм’еру ў час фестывалю “Бардаўская восень-2015

Тэксты песень – вершы выдатных беларускіх аўтараў, сярод іх Уладзімір Караткевіч, Анатоль Сыс, Алесь Разанаў. З’явілася таксама адна песня на польскай мове.

Выдаўцом альбому з’яўляецца Фонд „Акно на ўсход”, а дыск быў рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

1 ilo_circle_1

Праект вокладкі: Plajster

Гурт Ilo&friends запісаў альбомы “Па дарозе” (2007) і “Сланечнікі” (2010), а таксама  калядны альбом “Шчодры вечар добрым людзям” (2010) з удзелам калектыву “Расспяваны Гарадок”, а таксама музыку да нямой стужкі “Прастытутка” ў праекце “Тузін. Немаўля” (2013).

Паслухаць альбом:

https://soundcloud.com/iloandfriends/sets/circle

Замовіць альбом:

[email protected]

Беларускае Радыё Рацыя