„Кропка Ка” выступіла ў гарадзенскім клубе RockStar



У гарадзенскім клубе RockStar распачаўся сезон веснавых  канцэртаў. Адметным выступам стаў амаль гадзінны канцэрт пераможцы «Басовішча-2016» праекту «Кропка Kа». Музыкі выканалі больш за тузін сваіх песень,  аднак, па словах вакаліста Яўгена Кучмейны, выступ быў адным з найгоршых.

– Гэта як у хаце граеш. У гэтым ёсць адметнасць. Лепей. Але не сённяшні канцэрт. Гэта быў эксперымент. Горшага гуку ў сваім жыцці я не чуў. А так, на іншых пляцоўках – Дом46, Несцерка, нейкіх іншых – там усё нармальна… Я ведаю многіх гэтых людзей. Прыемна граць. Шчыра кажучы, я не шукаў адрозненняў, наадварот імкнуўся ў адно звесці. У мяне адчуванне, што на маіх канцэртах нібыта адзін твар, я яго бачу паўсюль.

Пасля «Кропкі Kа» выступілі яшчэ некалькі гуртоў з Менску.

Арганізатары канцэртаў у клубе RockStar абяцаюць, што выступы розных музыкаў будуць адбывацца кожныя выходныя і просяць сачыць за абвесткамі ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя