Крымінальная Гародня ад Алеся Радзюка



Даследчык па гісторыі крымінальнага свету Гародні Алесь Радзюк паказаў гарадзенцам адваротны бок жыцця горада ў ХІХ стагоддзі.

Забойствы і крадзяжы, аповед пра тое, хто быў першым гарадзенскім крымінальным аўтарытэтам ды самае гучнае забойства ў горадзе ХІХ ст., Чаму Нёман не мог замерзнуць зімой? – з гэтых частак складаўся выступ гарадзенскага гісторыка.

Пра адметнасці жыцця ў такой малавядомай кажа Алесь Радзюк:

— Вельмі цікавая была сістэма пакаранняў: да першай паловы ХІХ стагоддзя існавала практыка фізічнага пакарання, катаванняў. У сувязі з гэтым у Гародні была пасада ката, быў эшафот і слуп ганьбы, да якога прывязвалі злачынцаў і катавалі іх пугай, бізуном ці чымсьці іншым, у залежнасці ад ступені пакарання.

Краязнаўца Ян Лялевіч:

— Кожны чалавек, які жыве і любіць гэты горад мае знаць гісторыю і ў тым ліку такую, не зусім пазітыўную, бо любы крымінал чалавек успрымае, як нешта негатыўнае.

Па словах Алеся Радзюка некаторыя сюжэты з крымінальнага жыцця Гародні для сваіх кнігаў браў нават Артур Конан Дойль, і яны былі былі вядомыя на ўсю Еўропу.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня