Культурніцкія падзеі года ад Аляксандра Памідорава



Набліжаецца 2016-ты. Музыка і шоумэн Аляксандр Памідораў па просьбе Радыё Рацыя вызначыў галоўныя падзеі адыходзячага года ў беларускай культуры.

— Безумоўна, гэта Нобель Святланы Алексіевіч і гэтую падзею абмінуць проста немагчыма  і я не разумею тых людзей: што справа, што злева, што па цэнтры, якія цкуюць. Ну і яшчэ адна падзея мне вельмі спадабалася: што наш чалавек паўдзельнічаў і фактычна атрымаў «Грэмі» у ЗША за свой трэк. Гэта Tony Fаdd бубнач з гурта «IQ48».

Гаворка пра Антона Мацулевіча з Гародні. Увогуле, беларускія музыкі сёлета някепска папрацавалі на імідж краіны па-за ейнымі межамі, хоць гэта не мела вялікага розгаласу на Радзіме, — лічыць Аляксандр Памідораў.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя