Купалле ў Нью-Ёрку



З 2000 года правядзенне Купалля ў Нью-Ёрку зрабілася традыцыяй. Год ад года на гэтае свята збіраецца ўсё больш „купальшчыкаў”. На групавым фотаздымку звычайна можна пабачыць не ўсіх прысутных, бо кожны пасля працы і хатніх праблемаў дабіраецца на купальскі пагорак сам, як можа.

У гэтым годзе нас сабралася каля 70 дарослых, 12 дзетак, сярод якіх было двое немаўлят. Зрабілася малаватай для ўтварэння карагоднага кола наша звыклая паляна. Але галоўнае, што кожны разумеў адказнасць моманту. І ўсё было нібы як заўсёды, але кожны раз непаўторна: вячэра і загуканне ўсіх на свята, абранне Купаліша і Купалінкі, песні, карагоды, гульні, скраданне і вяртанне Купалінкі, ачышчэнне агнём і вадой, дэгуставанне крупніку і падсілкаванне за цікавымі размовамі за агульным застоллем, песні да раніцы і сустрэча сонца, нежаданне пакідаць прыгожы куточак ляснога запаведніка ды развітанне з сябрамі. І вяртанне ў тлумны Нью-Ёрк.

https://www.youtube.com/watch?v=yxAGfbB8gQY

https://www.youtube.com/watch?v=nfdlZCLBeLs

https://www.youtube.com/watch?v=JIXqLzMfHAA

https://www.youtube.com/watch?v=_iwIYaLu2jI

https://www.youtube.com/watch?v=RqA2AQ_fy_g

https://www.youtube.com/watch?v=MZ_WCGW9xbo

https://www.youtube.com/watch?v=gUKsrhnL_0M

Валянціна Якімовіч, для Беларускага Радыё Рацыя, Нью-Ёрк

Відэа: Віктар Дудараў