Купалле ў Вайцюшках



Старажытнае свята Купалле адзначылі ў хутары Вайцюшкі на Наваградчыне. У госці да гаспадара сядзібы Змітра Вайцюшкевіча, каб разам адзначыць свята, прыехалі дзясяткі гасцей з усёй Беларусі. Па словах музыкі, штогод купальскі фэст у Вайцюшках збірае ўсё больш і больш гасцей, якія, такім чынам, могуць вырвацца з горада і адзначыць Купалле ва ўлонні прыроды на беразе Нёмана.

– Я вельмі задаволены. Спрацоўвае ўжо брэнд, спрацоўвае жаданне народа выехаць за гарады. Выдатнейшыя музыкі, выдатнейшыя дзяўчаты, якія спявалі. Вось і атрымалася масавае шэсце. Танцы ёсць, песня ёсць, Купалле ёсць. Сонца, рэчка… Шмат пазітыўных эмоцый.

Госці Купальскага фэсту ў Вайцюшках плялі вянкі, пускаілі іх па Нёмане, купаліся, скакалі праз вогнішча і танцавалі да раніцы даўнія беларускія танцы. Атмасферу свята для гасцей ствараў фальклорны клуб “Старое сяло” з Менска і самі госці фестывалю.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя