“Купальскія мары” ў цэнтры Гародні



Гарадзенскі дзіцячы хоспіс у самым цэнтры Гародні на Савецкай плошчы праводзіць свята пад назвай “Купальскія мары”. Раніцай адбыліся майстаркласы для дзяцей і дарослых, народныя песні і танцы, чытанка “Купальскія паданні на дыване” і прэзентацыя старажытных беларускіх страў на новы лад.

Распавядае Анрэй Несцяровіч з этнакрамы „Цудоўня”:

– Само па сабе свята Купалля ў цэнтры горада з ухілам у традыцыю – гэта заўсёды добра. Гэта магчымасць паказаць людзям, якія не выбіраюцца за межы горада, нешта, што мае сапраўднае дачыненне да культуры. А тое, што гэта ўсё ідзе на карысць хоспіса, на карысць дзяцей, якім мала хто дапамагае, то гэта проста святая справа.

Сяргей: Мы сёння падтрымліваем акцыю дзіцячага хоспіса. Гэта дабрачынная акцыя. З нашага боку – гэта новы погляд на беларускух кухню.

Святлана Пінчук: Супрацоўнічаю з дзіцячым хоспісам. Сённяшняя акцыя праводзіцца ў падтрымку дзяўчынкі Марыі Кара. Мы хочам дапамагчы ёй вярнуцца дамоў. Таму збіраем грошы на апарат, які ёй жыццёва неабходны.

Увечары гарадзенцаў чакае канцэрт дуэта “Агата” і квэст-гульня “Шуканне чырвань-кветкі”. Мерапрыества плануюць скончыць поздна ўночы адмысловай купальскай вячэрай.

Беларускае Радыё Рацыя