Курсанты „Мовы нанова Гародня” спявалі разам з „Агатай”



Менскі дуэт „Агата” з вечаровым выступам пабываў у Гародні. На курсах „Мова нанова Гародня” Ірэна Катвіцкая ды Аляксей Варсоба праспявалі народныя творы  і заахвоцілі да спеваў удзельнікаў. Тэма для гарадзенцаў, якія вывучаюць беларускую мову, была прысвечана вясноваму народнаму календару.

Кажа Ірэна Катвіцкая:

– Гэта вельмі цікавая вандроўка. Таму што зараз у нас такі перыяд, калі мы шмат ездзім па розных гарадах Беларусі, дзе ёсць курсы «Мова нанова» і дзе збіраюцца людзі, якім неабыякава да сваіх традыцыяў, да мовы, да кульуры. Нас запрасілі як музычных гасцей, каб мы паказалі наш праект, нашу музыку, нашую ідэю, канцэпцыю музычную. Я прафесійны этна-музыказнаўца. І мяне запрасілі як эксперта па вясновых абрадах і вясновых спевах Беларусі.

Песня „На новае лета” была развучана ўсімі курсантамі падчас мініканцэрту дуэта. На пытанне слухача: чаму ваш дуэт называецца „Агата”, адказ быў просты – бо гэта імя найбольш распаўсюджана ў Еўропе, паказвае нашую еўрапейскасць, і проста чытаецца, – сказаў ўдзельнік дуэту Аляксей Варсоба.

P1220695

P1220696

P1220697

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя