Квэст ’’Файна! Родна! Годна!’’



Квэст ’’Файна! Родна! Годна!’’ у межах кампаніі ’’Наша мова’’ на тэму краязнаўства арганізуюць прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’ у Берасці. Яго ўдзельнікі шукаюць па гораду мясціны, якія маюць дачыненне да беларускай гісторыі. Квэст будзе цягнуцца тыдзень, далучыцца да яго можна на любым этапе, – распавяла Алена Каховіч.

– Гэтай гульнёй мы хацелі паказаць, што Берасце рознапланавы горад, і ёсць не толькі сучасная гісторыя, а і сярэднявечная таксама, хоць яна зараз у сучаснай інтэрпрэтацыі. Бегала па горадзе, шукала скарбы, адгадвала цытаты розных пісьменнікаў, канешне, беларускіх, і атрымлівала за гэта прызы. Не ўсе, канешне, яны знойдзеныя.

„Будзем працягваць гульню, пакуль яны ўсе не будуць знойдзеныя ў Берасці, а пераможцы атрымаюць прызы,” – дадала Алена Каховіч.

Беларускае Радыё Рацыя