„Лепшы квас” завітаў у Гародню



Гарадзенцы пазнаёміліся з музычным гуртом „Лепшы квас”. Гэта іх першы прыезд у абласны цэнтр. Калектыў цяпер здзяйсьняе тур па Беларусі дзякуючы моўным курсам „Мова Нанова”. 

Кажа лідар „Лепшага квасу”  Уладзь Лепяшынскі:

– Мы не спрабуем браць з кагосьці прыклад, але так, наша музыка можа быць падобнай да кагосьці. А так мы сябе пазіцыянуем як электрычны поп-рок, поп-панк месцамі. У нас ёсць, канешне, песні, у якіх мы шукаем нейкі сэнс жыцця, але не ўзгадваем Бога ў нашых песнях. Мы пакуль не прыйшлі да гэтага.

Гурт яшчэ ня мае свайго альбому. Гурт малады, яму толькі паўтара года.

У склад калектыву ўваходзяць музыкі з Воршы, Валожына  і Менска.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара