Літаратурна-музычны фэст «Салаўё» у Вайцюшках



Традыцыйны літаратурна-музычны фэст «Салаўё» прайшоў на хутары Вайцюшкі, што на Наваградчыне. На сядзібе музыкі Зміцера Вайцюшкевіча на беразе Нёмана сабраліся паэты, пісьменнікі і госці фестывалю. Сёлетняя імпрэза была прысвечаная памяці народнага паэта Беларусі — Генадзя Бураўкін. Літаратары, сярод якіх былі, Валянціна Аксак, Уладзімір Някляеў, Алесь Ліпай і Уладзімір Арлоў, падзяліліся ўспамінамі пра Генадзя Мікалаевіча і зачыталі прысутным свае творы. А сам гаспадар сядзібы даў міні-канцэрт, складзены з песень на вершы народнага паэта.

— Добрае надвор′е, даволі нямала народу ў параўнанні з мінулымі гадамі мы прагрэсуем. Добрая паэтычная і літаратурная кампанія таму я задаволены. Скажу як арганізатар, мінімум выдаткаў, а вы бачыце як людзі ўсміхаюцца, шмат моладзі, шмат прыгожых дзяўчат. Гэта натхняе на новыя вершы і новыя подзвігі.  

Па словах Зміцера Вайцюшкевіча ідэя правядзення фестываляў на хутары ў Вайцюшках будзе працягнецца і далей. У бліжэйшым будучым гэта Купалле — 2 ліпеня і бардаўскі фестываль «Пад ліпамі» — 6 жніўня.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара