Літаратурную прэмію “Сіні свін” атрымаў тэатр „АРТ.С”



У Менску суполка “Літаратурнае прадмесце” ўручыла сваю штогадовую літаратурную прэмію “Сіні свін”. Цырымонія праходзіла ў арт-прасторы “Кніжная шафа”.

Пра гэтую падзею расказвае адзін з лаўрэатаў – музыка Яраш Малішэўскі:

– Пераможцамі сталі: сам тэатр “АРТ.С”, які атрымаў адну з узнагародаў, атрымаў узнагароду і я – як музыка гэтага тэатра, узнагароду атрымала і Аксана Спрынчан, як дырэктарка тэатра. Уласна кажучы, атрымалі ўсе людзі, якія ўваходзяць у яго, якія стваралі тэатр – паэты, музыкі, літаратары, усе ўдзельнікі нашых імпрэзаў.

Сёлетняя цырымонія ўручэння штогадовай антыгламурнай літаратурнай прэміі “Сіні свін” ужо дзясятая па ліку. Яна прысуджаецца, як асобным творцам, так і калектыўным літаратурным праектам.

blakitny_svin__4__logo

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Радцыя.

Фота novychas.by